Два кубачкі ад гарбаты на стале. Мароз застаецца са мною чырванню на шчоках. Той момант, калі ўздым у душы, зімовы, сапраўдны ўздым. Нібыта нейкай энергіяй мяне напаўняе гэты час. "Завіруха", "Last Christmas", "Снегопад-снегопад". Каток, елка, гірлянды. У гэтым годзе я не чакаю цуда. Ён сам прыходзіць да мяне.
Зімовы лес. Калісьці хадзіў на лыжах, рабіў кола па лесе і вяртаўся. Чырвань на шчаках, прамерзлы, але здаровы. Адаграешся пад грубай. Сушыш шкарпэткі. П'еш гарбату, намінаеш катлеты з бульбай. А якая ж смачная паляндвіца ўзімку!
Толькі гэта ў мінулым. І я не шкадую, бо й зараз радуюся гэтай пары, хоць і па-іншаму.
Выйсці і бадзяцца. Спяваць. Як гэта звычайна для нас, але ў той жа час кожным разам па-новаму. Чамусьці песень новых Яны нам не напісалі. Так, ёсць некалькі, ды мала. Хочаш, будзе святло? Хочаш, будзе цемра? З песняю ці без, напэўна, гэтае адчуванне застанецца. Цела можа змяніцца, вобразы, што трывожаць, зменяцца дакладна, але ніяк не зменіцца адчуванне нейкага цуду. Ён ёсць, і ён ёсць там, дзе ёсць мы, разам ці паасобку. Кожным разам ён чакае нас у новым абліччы. У новай кнізе, у новай песні, у новай працы, у новым месцы жыхарства.
Мяне цягне на вёску. Але то сум. Мяне цягнуць туды сумневы, мяне цягне туды гэтая незабыўная энергія лесу. Мяне цягнуць туды размовы людзей у більярдзе. Дым машыны ў гаражы. Музыка на fm-мадулятары.
Так, у гэтым горадзе таксама можа быць більярд, могуць спаць "машыны ў гаражы". І fm-мадулятары ў іх ці ў маім старым тэлефоне. Але яны спяць па-іншаму. Не, напэўна, сумна жыць у тым горадзе. Сумна, бо мала людзей, мала падзей. Можа, гэта як нашыя сустрэчы па тваіх словах. Можа, той горад цікавы толькі тады, калі сустрэчы з ім рэдкія? Не ведаю. Хочацца спыніць час і застацца на сваім 3-м курсе. Хоць ужо і 5-ы, ды ты кажаш, што не надта нешта змянілася ў параўнанні з 3-м. Можа, нашыя сустрэчы не змяніліся? Не, яны змяніліся. І я змяніўся разам з імі. Чалавек мае ўласцівасць змяняцца. І я змяняюся, і ты, і ўсе вакол. Толькі я хачу, каб адчуванне ў душы, вера засталася такой жа, якой яна была на 3-м.
Last Christmas. Я быў у бацькоў. Я радаваўся, насалоджваўся. Але жудаснае адчуванне часовасці ўсё псавала. Я ведаў, што пасля я паеду і яшчэ паўгады буду бадзяцца па свеце. Цябе тады быць не магло.
Я не хачу быць часовым. Я хачу заставацца побач, каб ляцець у нікуды. Ляцець у нікуды. Ці нікуды не ляцець.
Не бойся, я нікуды не дзенуся. Я буду там, дзе мне ўсцішна. Дзе мая зіма. Дзе мой снег.