Маленькая мая. Менавіта ты. Я нікога больш так не называю. Мне сумна. А ведаеш з-за чаго?
Я растлумачу.
Не з-за мінулага гэта. І забудзь пра ўсе тыя сваркі, выкліканыя дэбільнай настальгіяй і ўспамінамі.
Мне сумна тут і цяпер. Я цябе правёў да інтэрнату і развітаўся. Пажадаў "дабранач" і пайшоў да сябе.
Не бывае нічога больш сумнага за шлях ад твайго інтэрнату да свайго. Ты скажаш, гэта часова. Калісьці будзем жыць разам. Магчыма, але тады сум будзе іншы. І хваляванні будуць іншыя.
А зараз. Мне хочацца жыць разам з табой. Дакладней, неяк не хочацца жыць без цябе (эма-эма). Ты не ведаеш, сумная песня зараз грае ці не. Але думка пра лета на адзіноце мяне забівае.
Мне зараз не патрэбны іншыя. Калі й нейкае жаданне ўзнікае, гэта штучнае і яднанне з іншай ніколі не зможа замяніць цябе.
Так, ідэалізаваць я ўмею, але, напэўна, усё ж гэта сур'ёзна. Бо штосьці пераключыла мяне на гэтых выходных і зрабіла ўпэўненым, што выбар канчатковы і слушны. Той букет, які ты злавіла? А што, нічога не бывае проста так. Ты ж сама гэта добра ведаеш.
Мне шкада гэтага дэбільнага жэтона, які я выкінуў у метро. Шкада, што я насварыўся на цябе. То быў я, які адказвае толькі за цябе. Пасля, ты памятаеш, я ішоў і думаў пра нешта. А сапраўды, цяпер я адказны за нас. Гэта важней, чым штампік у пашпарце.
Я хачу капаціцца пра цябе.
Вось праўда
Хочацца сысці з табою ў далячыні
Там, дзе рэкі, азёры, лугі
Каб мы разам узыйшлі на вяршыні
І каб зорку з нябёсаў знялі.
Але зорка свяціцца не будзе,
Бо дзе ты бачыла зоркі, якія свецяць на зямлі?
Яны ж толькі ў небе такія, а тут
Не абараняюць яны ад тысяч пакут.
А душа хоча ў вырай, ведаеш.
Ты хочаш ісці побач і спакою.
І я так хачу. Але ж дзе мэты, паэты?
Ды якія к чорту паэты? Зараз нямодна гэта.
Але ж табе падабаецца лета.
Збегчы - гэта не па-даросламу.
А ты паспрабуй.
А я тут.
адзін.
Хаваюся ад адзіноты.
Але ці табе мая адзінота трэба?
Навошта?
Ужо ня трэба?
А ці было?
Зноў сварымся, нават у маім вершы.
Але трэба. Букет як сімвал веры.
Падару табе.
А ты засушы мой.
(далей зусім лухта)
Вона носыла квіты в волоссі.
А яны былі сухія ці свежыя?
А калі свежыя, то не доўга ж яна іх насіла?
А твае будуць засушаныя.
Але ж і насіць зможаш доўга.
Кожны раз насіць кветкі?
Дурасць, але міла.
Я б мог, але навошта?
Кветкі не паміраюць.
Кветкі-героі.
Героі не паміраюць.
Нашае каханне - герой?
Няхай будзе подзвіг.
Трэба, трэба, трэба.
Спакойна.
А я тут.
Чакаю.