На стале 4 кубачкі. Чатыры. Збоку кніжка. Я ў слухаўках, але музыкі няма. Я быццам бы закрываюся ад шуму наваколля, ад шуму жыцця, каб проста сядзець у сваіх слухаўках і насалоджвацца момантам. Гудзе кампутар. Гудзе галава. Чытаў блог хлопчыка, які паехаў туды, дзе быў я. І тут неяк не вельмі дарэчы стала зайздрасна. Чаму? Было ж пофіг. У цябе быў твой час. І ў свой час ты таксама файна вандраваў. Але ў суседа трава яскрава-зялёная, а ў цябе зараз цёмная яна. Шэрая.
Ды й наогул ты любіш снег.
А я не люблю выбар.
У мяне раздваенне асобы.
Паэт загінуць павінен.
Паэту памерці не грэх.
Ці з даху яго трэба скінуць,
Ці кідуць на дах для ўцех.
Паэт не істотна згінае.
Паэта не бачыць ніхто.
Паэт у табе памірае.
А з ім памірае ўсё.
Падумайце, колькі паэтаў
У кожнай чуллівай душы
Страляйце, паліце іх мэты
Стварайце вы мары свае
Забудзьце, чаму вас вучылі
Цяпер не істотна нішто
Празаік у вас не загіне
Аддайце празаіку ўсё.
памрэ ваш паэт бы сабака
празаік не можа не жыць
бадзяжная вашая срака
на месцы ўжо не ўсядзіць.
Напэўна, сядзець на месцы ўжо не трэба. Трэба рухацца наперад, угору, станавіцца лепш. Толькі не марнуй час. Стаў мэты. Дасягай. Не губляй час. Стаў мэты. Дасягай.
Дасягай.
Дасягай.
Ды й наогул ты любіш снег.
А я не люблю выбар.
У мяне раздваенне асобы.
Паэт загінуць павінен.
Паэту памерці не грэх.
Ці з даху яго трэба скінуць,
Ці кідуць на дах для ўцех.
Паэт не істотна згінае.
Паэта не бачыць ніхто.
Паэт у табе памірае.
А з ім памірае ўсё.
Падумайце, колькі паэтаў
У кожнай чуллівай душы
Страляйце, паліце іх мэты
Стварайце вы мары свае
Забудзьце, чаму вас вучылі
Цяпер не істотна нішто
Празаік у вас не загіне
Аддайце празаіку ўсё.
памрэ ваш паэт бы сабака
празаік не можа не жыць
бадзяжная вашая срака
на месцы ўжо не ўсядзіць.
Напэўна, сядзець на месцы ўжо не трэба. Трэба рухацца наперад, угору, станавіцца лепш. Толькі не марнуй час. Стаў мэты. Дасягай. Не губляй час. Стаў мэты. Дасягай.
Дасягай.
Дасягай.